10:35 Адбыліся чарговыя матчы 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў

Учора адбыліся чарговыя матчы 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў. У Рыме «Рома» перайграла з лікам 2:1 «Манчэстар Юнайтэд». Прычым ад 34-й хвіліны госці гулялі ў меншасці, быў выдалены Скаулз. «Чэлсі» на сваім полі не здолела перамагчы «Валенсію» - нічыя 1:1.

Нагадаем, на дзень раней адбыліся гульні «Мілан» - «Баварыя» - 2:2, ПСВ - «Ліверпуль» - 0:3. Матчы ў адказ адбудуцца 10-11 красавіка.