10:37 Памёр амерыканскі пісьменнік Курт Ванегут

Ва ўзросце 84 гадоў памёр вядомы амерыканскі пісьменнік Курт Ванегут.
Некалькі тыдняў таму ён атрымаў чэрапна-мазгавыя траўмы ў выніку падзення ў сябе дома на Манхэтэне. Лекары яго выратаваць не здолелі. Ванегут - аўтар знакамітых раманаў “Бойня нумар пяць”, ”Калыска для коткі”. Агулам ён напісаў каля 20 раманаў, большая частка якіх стала бестселерамі.


Паведамляе Associated Press