10:41 NASA атрымала першыя трохмерныя здымкі Сонца
Амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA апублікавала ў панядзелак першыя трохмерныя фатаграфіі Сонца, зробленыя пры дапамозе пары лятальных апаратаў STEREO (Solar TErrestrial RElations Observatory). Спадарожнікі былі запушчаныя да Сонца ў кастрычніку мінулага года. Яны працуюць сінхронна. Навукоўцы мяркуюць, што вывучэнне трохмерных здымкаў дапаможа зразумець прыроду сонечных выбліскаў, падчас якіх у касмічную прастору трапляюць мільярды тон зараджаных часціц. Выбліскі не толькі ўздзейнічаюць на адчуванне людзей і на работу спадарожнікаў сувязі, але і дасягаюць самых далёкіх планет Сонечнай сістэмы.
Акрамя гэтага, адмыслоўцы плануюць заняцца маніторынгам магнітных палёў на паверхні Сонца, якія генеруюць так званыя "сонечныя плямы".
Першыя трохмерныя здымкі Сонца можна ўбачыць на сайце NASA: http://www.nasa.gov/mission_pages/stereo/news/stereo3D_press.html