10:43 З Гродна ў Друскенінкай — па рацэ

Сёлета плануецца наладзіць рачны маршрут Гродна — Друскінінкай. Пра гэта са спасылкай на аддзел знешнеэканамічных сувязяў Гродзенскага аблвыканкама піша БЕЛТА. Па словах адмыслоўцаў, неўзабаве з Беларусі ў Літву, а таксама ў зваротным напрамку па рацэ Нёман будзе курсаваць не толькі пасажырскі, але і грузавы транспарт.

Таксама гродзенцы маюць намер набыць 1-2 кацеры на паветраных падушках, каб развіваць водны турызм.