10:44 У Расіі пракуратура цікавіцца ЖЖ

Пракуратура расійскага горада Сыктыўкара (рэспубліка Комі) расследуе крымінальную справу па факце каментароў у “Жывым журнале” пра працу праваахоўных органаў. У лютым карыстальнік Сава Цярэнцьеў пакінуў на старонцы мясцовага журналіста Барыса Суранава каментар пра працу міліцыі. Справу завялі па арт. 282 ч.1 КК РФ (“Узбуджэнне нянавісці альбо варажнечы, а таксама прыніжэнне чалавечай годнасці”).

У выпадку, калі суд прызнае віну блогера, яму пагражае пакаранне ад буйнога штрафу да 4 гадоў турмы.


Інфармуе “Эхо Москвы”