10:45 У Гомелі затрымалі "легалізатара" ў пагонах

У Гомелі спыненая супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, якая займалася легалізацыяй замежнікаў. "БелТА" паведамляе, што адзін з падазраваных у злачынстве – супрацоўнік міліцыі, які выконваў абавязкі начальніка аднаго з аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Мяркуецца, што ён, уступіўшы ў злачынную змову з грамадзянінам Азербайджана, з парушэннем закону зрабіў часовую рэгістрацыю грамадзяніну Ўзбекістана, атрымаўшы за гэта грашовую ўзнагароду. Па факце ўзбуджаная крымінальная справа. Затрыманыя змешчаныя ў следчы ізалятар.