10:46 Ціхановіч ледзь не давёў Кіркорава да лякарні

1 красавіка пажартаваць над Філіпам Кіркоравым атрымалася толькі ў аднаго чалавека. Аляксандр Ціхановіч патэлефанаваў “каралю рэміксаў” і журботным голасам паведаміў, што ў сувязі з шматлікімі скандаламі вакол Кіркорава і Калдуна, Беларусь вырашыла адправіць на “Еўрабачанне” іншых артыстаў, але з той жа песняй. Крыху раней Філіп перадаў правы на кампазіцыю “Work your magic” прадстаўнікам Беларусі.

Спявак схапіўся за сэрца. Хто ведае, чым бы ўсё скончылася, калі б праз некалькі хвілін Ціхановіч не прызнаўся, што бязлітасна пажартаваў над ім.

“Гэта быў першы выпадак, калі нада мной атрымалася пажартаваць у “дзень дурня” - прызнаўся Кіркораў.