10:54 Беларус стаў чэмпіёнам Еўропы па прафесійным кікбоксінгу

Беларус Яўген Ангалевіч заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы па прафесійным кікбоксінгу ў вагавай катэгорыі да 86 кілаграмаў. Ён перамог па ачках расіяніна Гамзата Ісалмагамедава з Курска. Бой адбыўся ў маскоўскім байцоўскім клубе “Арбат” пад эгідай Сусветнай федэрацыі кікбоксінга “Барс”.

Абодва спартоўцы, якія займаюць два першых месцы ў рэйтынгу Федэрацыі, паказалі на працягу ўсіх васьмі раўндаў дынамічны, роўны бой.


Адзначае інфармацыйнае агенцтва “Спортком”