10:58 Беларуска аказалася мацнейшай за кітаянку

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла ў другім раўндзе турніра ў амерыканскім Індзіян-Уэлсе. У другім крузе яна была мацнейшай за кітаянку Чжэн Цзэ (22 нумар пасеву) і перамагла з лікам 6:3, 7:5. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 мільёны 100 тысяч долараў, паведамляе «Прессбол».