10:58 У Мінск вылецеў самалёт з целамі загінуўшых у Самалі беларусаў

Самалёт з целамі загінуўшых у Самалі беларусаў вылецеў у Мінск. Пра гэта паведаміў супрацоўнік беларускай амбасады ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Нагадаем, 23 сакавіка над самалійскай сталіцай Магадзіша паўстанцамі быў збіты беларускі транспартны самалёт Іл-76. Загінулі 11 беларускіх грамадзянаў.

Эвакуацыяй целаў загінуўшых займаліся вайскоўцы Самалі, Эфіопіі і Уганды. Іх даставілі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Адтуль таксама вылецелі 10 грамадзянаў нашай краіны.