11 красавіка мінскія раварысты адкрываюць веласезон
Роварны сезон 2010 года адкрываецца 11 красавіка масавым велапрабегам ад парка Чалюскінцаў. Сталічныя раварыста збіраюцца ля цэнтральнага ўвахода ў парк з 9:00. А ў 10:00 калона ў суправаджэнні машыны ДАІ рушыць у Ўручча. Арганізатары акцыі запланавалі наступны маршрут: праспектам Незалежнасці да скрыжавання з вуліцай Каліноўскага — вуліцай Каліноўскага да скрыжавання з вуліцай Сядых — вуліцай Сядых да скрыжавання з вуліцай Карбышава — вуліцай Карбышава да стадыёна школы №13.
Далей мерапрыемства працягнецца на школьным стадыёне. Там пройдуць спаборніцтвы па трэйл-райдзінгу, драг-рэйсінгу, колавым велагонкам і апхіле, а таксама роварны кірмаш і аўкцыён.
Далей мерапрыемства працягнецца на школьным стадыёне. Там пройдуць спаборніцтвы па трэйл-райдзінгу, драг-рэйсінгу, колавым велагонкам і апхіле, а таксама роварны кірмаш і аўкцыён.