11 красавіка ў Мінску пройдзе флэш-моб мыльных бурбалак

11 красавіка ў Мінску пройдзе веснавы флэш-моб мыльных бурбалак. Збор абвешчаны ў 13:30 на плошчы Незалежнасці. З сабой неабходна мець мыльныя бурбалкі і добры настрой, пішуць арганізатары акцыі. Бурбалкі ўздымуцца ў неба ў 13:45. Ніякага сігнала ўдзельнікам флэш-моба не будзе. А 14-й удзельнікі акцыі плануюць рушыць у бок парку Янкі Купалы, па дарозе працягваючы пускаць бурбалкі.

"Дождж, снег, маланка і мор нічога не адмяняюць! Прыходзьце з парасонамі ці дажджавікамі... Узрост не мае значэння. Бярыце з сабою мамаў, татаў, бабуляў, дзядуляў і канешне ўсіх сяброў!" — піша сайт "Маладога фронта".