11 лістапада — дзень заканчэння Першай сусветнай вайны
11 лістапада ў свеце адзначаюць заканчэнне Першай сусветнай вайны і памінаюць загінулых на той вайне вайскоўцаў і ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Прадстаўнікі грамадскасці ў Беларусі таксама спрабуюць распачаць гэтую традыцыю. У Беларусі шырыцца кола людзей, якія згадваюць ахвяраў Першай сусветнай вайны, клапоцяцца пра могілкі і помнікі загінулым, збіраюць і сістэматызуюць звесткі пра баі на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле даследчыкаў, ад 600 тысяч да 1 мільёна беларусаў былі ў войску падчас Першай сусветнай вайны, а колькасць уцекачоў з тэрыторыі Беларусі — болей за 1,5 мільёна. Шмат тысяч з іх загінула на тэрыторыі краіны і за яе межамі. Колькасць ахвяраў сярод вайскоўцаў з абодвух бакоў даследчыкі вызначаюць лічбай блізкай да мільёна. Большасць могілак таго часу ў Беларусі дагэтуль знаходзяцца ў занядбаным стане.
Фронт 1-й сусветнай вайны праходзіў праз усю Беларусь з поўначы на поўдзень і закрануў лёсы велізарнай колькасці чалавек.