11 машын сутыкнуліся на Мінскай кальцавой аўтадарозе
11 машын — дзесяць легкавікоў і адзін мікрааўтобус — напярэдадні вечарам сутыкнуліся на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Аварыя адбылася ў раёне вуліцы Казінца. Па словах інспектараў, прычына аварыі — незахаванне дыстанцыі. Як паведамляе Першы тэлеканал, пацярпелых няма.