11:00 У Калінінградзе ўначы з’явіўся помнік Леніну

У Калінінградзе каля Палаца мастацтваў уначы нечакана з’явіўся помнік Леніну. Гэтая падзея стала нечаканасцю нават для супрацоўнікаў прэс-службы мэрыі. Пазней высветлілася, што скульптуру даставілі «для прымеркі». Гарадская адміністрацыя мела намер у красавіку правесці конкурс на права ўстаноўкі бронзавай скульптуры Леніна. Аднак хтосьці прыспешыў час.

Ранейшы помнік Леніну быў дэмантаваны тры гады таму ў сувязі з рэканструкцыяй плошчы Перамогі ў Калінінградзе і яму шукалі новае месца, нагадвае інфармацыйнае агенцтва Regnum.