11:01 Польскі самалёт агледзіць Беларусь
Польскія вайскоўцы здзейсняць наглядальны палёт над тэрыторыяй Беларусі. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства абароны паведамляе "Інтэрфакс". Польскі самалёт з’явіцца ў небе над Беларуссю ў перыяд з 10 па 14 красавіка. Наглядальны палёт адбудзецца ў адпаведнасці з Дамовай па адкрытым небе ў мэтах ажыццяўлення кантролю за ваеннай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі.
Суправаджаць місію польскіх вайскоўцаў будзе афіцэр аддзела ўпраўлення Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы Беларусі, падпалкоўнік Сяргей Луцэнка.
Суправаджаць місію польскіх вайскоўцаў будзе афіцэр аддзела ўпраўлення Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы Беларусі, падпалкоўнік Сяргей Луцэнка.