11:02 На Брэстчыне п’яны школьнік спаліў міліцыю

П’яны школьнік спаліў апорны пункт міліцыі ў адной з вёсак Брэсцкага раёна. Такім чынам ён помсціў праваахоўнікам за сваё нядаўняе затрыманне. Увечары, калі ў пастарунку нікога не было, хлопец разбіў акно і выліў у памяшканне змяшаны бензін з маторным маслам, а пасля падпаліў. Пажарныя аператыўна прыбылі на месца пажара, аднак некалькі памяшканняў сур’ёзна пацярпелі ад агня.

Падпальшчыка міліцыянты затрымалі па гарачых слядах. Ім аказаўся вучань 11-га класа, які нядаўна быў выпушчаны са следчага ізалятара, дзе ўтрымліваўся за хуліганства, паведамляе газета «Ежедневник».