11:02 Пінскія настаўніцы гандлявалі самагонам
На Піншчыне аштрафавалі настаўніц, якія гандлявалі сурагатамі.
40-гадовую настаўніцу Плешчыцкай школы злавілі на гарачым.
Зараз яна мусіць
заплаціць 90 тысяч штрафу. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што неаднаразова
папярэджвалі жанчыну, але безвынікова.
У вёсцы Парэчча Пінскага раёна днямі
аштрафавалі настаўніцу, якая разам з мужам гандлявала алкаголем, паведамляе
газета «Рэспубліка».