11:04 Арганізатары “Ралан Гарос” пераглядаюць прызавы фонд
Арганізатары “Ралан Гарос” маюць намер скарыстацца
вопытам Уімблдона, Australian Open і US Open.
У сакавіку мяркуецца ўзяць да разгляду пытанне пра
магчымасці выплаты аднолькавых прызавых пераможцам як у жаночым, так і ў мужчынскім адзіночных
разрадах.
На сённяшні дзень “Ралан Гарос” застаецца адзіным з турніраў серыі “Вялікага Шлёма”, які пакуль гэтага не зрабіў.