11:04 Хворы збег з лякарні пасля “ажыўлення”
Незвычайны выпадак здарыўся ў
горадзе Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. У мясцовую бальніцу патрапіў
беспрытомным малады мужчына.
Доза алкаголю ў яго крыві
была смяротнай — 11,17 праміле. Не было чутно ні яго дыхання, ні сэрцабіцця, аднак лекары вырашылі змагацца за за
яго жыццё.
Калі небяспека мінула, адключылі апарат штучнага дыхання. Аднак
адразу ж пасля гэтага пацыент знік, праўдападобна, ён збег з бальніцы, палічыўшы
сябе здаровым, паведамляе газета «Звязда».