11:04 На Гомельшчыне лось стаў прычынай аварыі
На Гомельшчыне загінуў грамадзянін Расіі, які здзейсніў наезд на лася. Здарэнне адбылося ўначы каля вёскі Селішча Добрушскага раёна. Лось
нечакана выбег на дарогу перад аўтамабілем «Жыгулі», у якім ехаў
расіянін.
Пасля сутыкнення з ім аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу руху і патрапіў у «Фіат», якім кіраваў жыхар Петрыкава. У выніку 45-гадовы грамадзянін Расіі загінуў, кіроўца «Фіята» змешчаны ў бальніцу. Пра лёс жывёлы нічога не паведамляецца.