11:04 У Мінск прыбыла першая партыя мацы
Першая партыя мацы для іудзейскіх рэлігійных суполак руху ХАБАД дастаўлена ў Мінск з Расіі. 6-тонны гуманітарны груз зараз праходзіць праверкі, у тым ліку Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Пасля гэтага будзе выдадзены дазвол на ўжыванне мацы ў ежу на тэрыторыі
нашай краіны. Яе атрымаюць рэлігійныя суполкі ў Бабруйску, Гродне,
Магілёве, Брэсце, Гомелі, Кобрыне, Оршы, Барысаве і іншых гарадах.
На працягу наступнага тыдня ў беларускую сталіцу прыбудзе яшчэ 4 тоны гуманітарнага грузу. Дарэчы, ён упершыню дастаўляецца з Расіі, дзе нядаўна пачаў працаваць завод па вытворчасці мацы.
Адзначае Агенства яўрэйскіх навінаў