11:05 На Лідчыне затрымалі наркакур’ера

Беларускія памежнікі затрымалі на Лідчыне літоўца, які нелегальна прыйшоў у нашу краіну.
Падчас дагляду ў яго заплечніку знайшлі 500 грамаў какаіну і 3 кілаграмы марыхуаны. Парушальнік прызнаўся, што мусіў пранесці наркотыкі праз мяжу і схаваць іх у спецыяльна падрыхтаваным месцы на беларускай тэрыторыі.


Паведамляе газета «Звязда»