11:05 Памежнікі згуляюць з Лукашэнкам у хакей

Пераможцам шостага чэмпіянату Мінска па хакеі з шайбай сярод аматараў стала каманда памежных войскаў "Рубеж". Спаборніцтвы, за якімі замацавалася назоў "Начная хакейная ліга", ці скарочана – "НХЛ" – доўжыліся паўгады. Агенцтва "Минск-Новости" паведамляе, што лепшых на сталічных лядовых арэнах вызначалі восем дружын. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі спартоўцы "МТМ", якія абгулялі ў матчы за трэцяе месца дружыну "Характар". А вось "золата" у фінальнай сустрэчы аспрэчвалі каманда памежных войскаў "Рубеж" і хакеісты "Эка". Перамогу з лікам 6:4 святкавалі "памежнікі". Плануецца, што пераможца чэмпіянату Мінска неўзабаве сустрэнецца на лёдавай пляцоўцы з галоўнай аматарскай хакейнай дружынай нашай краіны – камандай Аляксандра Лукашэнкі.