11:07 У Румыніі прадаюць турму
Турму прадаюць у
румынскім горадзе Цімашаара. Пабудаваная ў пачатку ХХ стагоддзя, яна не
адпавядае стандартам Еўрасаюза. Кіраўніцтва выпраўчай установы мяркуе, што на
продажы будынка, які знаходзіцца ў цэнтры горада, можна няблага зарабіць.
Толькі кошт тэрыторыі, на якой пабудавана турма, складае некалькі мільёнаў
еўра, паведамляе «Інтэрфакс».