11:11 Паляк наладзіў сувязь з Богам он-лайн
Дзякуючы ідэі
каталіка Барыса Сізара, у вернікаў з'явілася магчымасць, не выходзячы з дому,
здзейсніць усе неабходныя абрады, ад споведзі да прычашчэння.
37-гадовы паляк
стварыў вэб-старонку, дзе ў рэжыме он-лайн можна атрымаць індульгенцыю.
Напачатку запаўняецца анкета, дзе трэба распавесці пра свае грахі. Затым
дакумент адпраўляецца.
У адказ адкрываецца акенца, дзе з'яўляецца надпіс:
"У дадзены момант мы злучаем вас з Богам. Калі ласка, пачакайце…", затым
"вашы грахі перадаюцца, калі ласка, чакайце…" і, нарэшце — "Нашы
віншаванні, вашы грахі былі адпушчаныя!".
Праўда, сайт Сізара праіснаваў
нядоўга. Каталіцкая царква выдала пастанову аб зачыненні партала. Святары
лічаць, што падобнае вынаходства абражае рэлігійныя пачуцці добрых каталікоў.
Сізару пагражае судовы разгляд і, магчыма, турэмнае зняволенне.
Па матэрыялах
MIGnews.com