11:11 У Хельсінкі заклеюць раты помнікам
У сталіцы Фінляндыі Хельсінкі ў ноч на панядзелак заклеюць раты помнікам. Такім чынам фіны вырашылі падтрымаць агульнаеўрапейскую моладзевую акцыю, накіраваную супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе РИА «Новости».
«Еўрасаюз павінен выкарыстаць свой міжнародны ўплыў і патрабаваць здзяйснення прынцыпаў дэмакратыі, свабоды слова і правоў чалавека на ўсёй тэрыторыі Еўропы», гаворыцца ў прэс-рэлізе фінскага аб’яднання «Моладзь Еўропы»