11:12 Ціцянкоў папярэдзіў ініцыятараў акцыі на Дзень волі
Ініцыятары акцыі, якая прайшла ў Дзень волі, атрымалі пісьмовыя
папярэджанні з Мінскага гарвыканкама. Сайт Аб’яднанай грамадзянскай
партыі паведамляе, што папярэджанні адрасаваныя старшыні партыі БНФ
Вінцуку Вячорку, Анатолю Ляковічу, які выконвае абавязкі кіраўніка БСДП
(Грамада), экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Мілінкевічу і
намесніку старшыні АГП Ігару Шынкарыку. У тэксце папярэджанняў сцвярджаецца, што Мінгарвыканкам атрымаў "шматлікія звароты мінчукоў і гасцей сталіцы". Гэтыя грамадзяне нібыта "выказалі пратэст супраць правядзення несанкцыянаваных Мінгарвыканкамам шэсцяў і мітынгу, якія адбыліся 25 сакавіка".
Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхала Ціцянкова, вулічная акцыя прывяла да перашкод пешаходнаму і транспартнаму руху, да засмечвання тэрыторыі, да збояў у працы грамадскага транспарту і гандлю. І гэта ў выніку "адмоўна адбілася на рытме жыцця сталіцы".
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама запэўніў ініцыятараў акцыі ў тым, што ў выпадку паўторнага правядзення імі несанкцыянаваных мерапрыемстваў у дачыненні іх будуць "ужытыя меры ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам".