11:12 Індус 27 гадоў працуе ў полі, каб выплаціць пазыку за рыс

Жыхар штата Біхар на ўсходзе Індыі Джавахар Манджы 27 гадоў адпрацоўвае ў полі рыс, узяты ў пазыку. Пра гэта піша газета “Times of India”. Манджы узяў у крэдытора 40 кілаграмаў рысу для вяселля, з умовай, што за кожны кілаграм рысу ён адробіць дзень. Аднак з тых часоў індыец браў новыя пазыкі і зараз ніхто не ведае, колькі ён насамрэч вінен.

Джавахар жыве ў глінабітнай хаце з жонкай і чатырма дзецьмі. Ён не ўяўляе, як выплаціць пазыку. Па яго словах, яго адпусцяць толькі тады, калі ён выплаціць $115 - гэта значна больш за яго заробак.