11:18 У Негарэлым скралі латарэйныя білеты
Дзяржынскія міліцыянты шукаюць злачынцу, які ў ноч на 6 красавіка ўчыніў крадзеж з памяшкання аддзялення паштовай сувязі ў гарадскім пасёлку Негарэлае. Па гэтым факце распачата крымінальная справа. Як паведамілі ў аддзеле
інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, злачынца трапіў у
памяшканне пошты, абясточыўшы аўтаномную сігналізацыю, узламаўшы дзверы
і краты.
Адчыніўшы сейф, ён выкраў з яго каля 1 мільёна 800 тысяч рублёў, латарэйныя білеты на 294 тысячы і тэлефонныя карткі на 73 тысячы рублёў.
Адчыніўшы сейф, ён выкраў з яго каля 1 мільёна 800 тысяч рублёў, латарэйныя білеты на 294 тысячы і тэлефонныя карткі на 73 тысячы рублёў.