11:19 У Даніі абмяркоўваюць «справу парсюкоў»
Перавозка парсюкоў выклікала сапраўдны скандал у Даніі. Па адным з тэлеканалаў паказалі сюжэт пра затрыманы на літоўска-расійскай мяжы грузавік. Ён перавозіў у кантэйнерах дацкіх парсюкоў у Расію. Кантэйнеры былі перапоўненыя гноем, галодныя жывёлы пачалі есці адзін аднаго, многія былі ўжо мёртвыя. У сувязі са скандалам улады Даніі прынялі рашэнне пазбавіць фірму-перавозчыка ліцэнзіі.
Пра «справу парсюкоў» выказаўся нават міністр юстыцыі гэтай краіны, які запатрабаваў, каб ветэрынарныя нормы Еўрасаюза распаўсюджваліся і на тыя перавозкі, што накіроўваюцца за межы ЕС.
Яны, дарэчы, прадугледжваюць, што жывёлы могуць знаходзіцца ў дарозе без адпачынку толькі 24 гадзіны, паведамляе «Эхо Москвы».