11:19 У сталіцы не хапае станцый тэхнічнага абслугоўвання

У Мінску не хапае станцый тэхнічнага абслугоўвання.
На сённяшні дзень у горадзе зарэгістраваныя 542 майстэрні, якія аказваюць такія паслугі, а сталічны аўтапарк налічвае каля 520 тысяч транспартных сродкаў, і іх колькасць імкліва расце.

Атрымліваецца, што на кожную станцыю тэхнічнага абслугоўвання прыпадае ў сярэднім амаль тысяча аўтамабіляў. Сфера аўтасервіса ў Мінску развіваецца вельмі марудна, летась з’явілася 17 новых СТА.


Паведамляе агенцтва “Минск-новости”