11:20 Асцярожна: крадзеныя мабільнікі са склада ў Мінску!

23-гадовы загадчык складам прадпрыемства “БелЕўрасеціва” папаліўся на падпольным гандлі мабільнымі тэлефонамі, якія належылі фірме. Злачынца на працягу некалькіх месяцаў размяшчаў аб'явы пра продаж мабільнікаў у Інтэрнэце і паспеў прадаць каля 40 “трубак”. Людзі, якія набывалі тэлефоны, не ведалі, што яны, па сутнасці, крадзеныя.

Распачатая крымінальная справа.