11:22 Віктар Каліна ізноў арыштаваны

Віктара Каліну ізноў арыштавалі. Гэта можа быць звязана са зменай артыкула, па якім праходзіць шансанье, а таксама з актыўнасцю, якую артыст развіў на волі. Толькі Аляксандру Лукашэнку ён за апошні час накіраваў некалькі лістоў са скаргамі на дзеянні міліцыянтаў. Паводле звестак інтэрнэт-праекту “Беларускі партызан”, абвінавачанне ў страхавым махлярстве следчыя замянілі на "Махлярства ў асабліва буйных памерах, здзейсненае групай асобаў". Каліна па гэтай справе пакуль праходзіць як арганізатар.