11:23 Валдас Адамкус – за Беларусь у Еўропе
19 красавіка, выступаючы са штогадовым пасланнем у літоўскім сойме прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус адзначыў, што дзеянні беларускага ўрада не павінны аддзяляць Беларусь ад Еўропы.
Літва не павінна "шкадаваць эканамічных або істытуцыянальных высілкаў для ўмацавання бяспекі і стабільнасці ў суседніх усходніх рэгіёнах”, – дадаў спадар Адамкус. “Гэта паменшыць патэнцыйныя пагрозы народу Літвы, яе дзяржаўнасці і эканоміцы”, – падкрэсліў прэзідэнт. Валдас Адамкус таксама адзначыў, што Літва працягвае выконваць “сваю гістарычную місію краіны, якая злучае багатыя і падобныя цывілізацыі Ўсходу і Захаду”.