11:23 VELCOM “накрыў” сувяззю ўсе беларускія гарады і мястэчкі
З запускам
базавай станцыі ў населеным пункце Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай
вобласці ўсё 214 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу рэспублікі забяспечаныя
сувяззю VELCOM. Пра гэта са
спасылкай на прэс-службу кампаніі паведамляе "Интерфакс".
У прэс-службе
адзначылі таксама, што зона дзеяння сеткі VELCOM ахоплівае звыш 78% тэрыторыі краіны. Пад базавымі
станцыі ТАА “МЦС” пражывае больш 93% насельніцтва Беларусі. Згодна з планамі
кампаніі, да канца 2007 года сувяззю VELCOM будзе забяспечана 95% усяго насельніцтва Беларусі, што
адпавядае 82% тэрыторыі краіны.