11:24 На Піншчыне злавілі 7 браканьераў

Два выпадкі браканьерства выяўленыя ў лясах Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Праваахоўнікамі затрыманыя 7 чалавек, якія забілі дзіка і казулю.
Двое маладых людзей «вызначыліся» недалёка ад вёскі Пласкінь, дзе яны застрэлілі дзіка. Аднак былі вымушаныя яго кінуць, бо на стрэлы прыбег егар.

У той жа дзень іх знайшоў участковы інспектар. Хлопцы прызналі сваю віну і паказалі месца, дзе схавалі стрэльбы.

Каля вёскі Перахлесце супрацоўнікі Пінскай міжрэгіянальнай інспекцыі па ахове расліннага і жывёльнага свету разам з паляўнічымі затрымалі пяцёх браканьераў, якія паспелі скласці мяса забітай казулі ў мех.

Інфармуе БЕЛТА