11:26 Амбасадар Нямеччыны наведаў Аляксандра Казуліна
Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хекер наведаў калонію "Віцьба-3", дзе зараз адбывае
пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. Амбасадар перадаў палітвязню свежую прэсу і шакалад. "Як паведаміў намеснік начальніка
калоніі Руслан Прыймак, здароўе
Аляксандра Казуліна нармалёвае.
У траўні сям'я зняволенага зможа атрымаць доўгатэрміновае спатканне і перадаць
яму прадуктовую перадачу, – распавяла Раіса
Міхайлаўская, супрацоўніца прэс-службы Аляксандра Казуліна. – Таксама
Руслан Прыймак папрасіў
абмежаваць інфармацыю, якая перасылаецца Казуліну
ў лістах, бо цэнзар не спраўляецца з яе чытаннем".
Аляксандр Казулін па-ранейшаму не працуе і знаходзіцца на дыетычным рэжыме харчавання па норме "5 Б".