11:27 Гамяльчанін не давёз марыхуану да Наваполацку
Жыхар Гомеля, які вёз у сваёй машыне больш за кілаграм марыхуаны,
затрыманы супрацоўнікамі віцебскага ўпраўлення па барацьбе з
арганізаванай злачыннасцю. Высветлілася, што 43-гадовы непрацуючы вёз наркотык у Наваполацк. Праваахоўныя органы маюць звесткі, што гэта не першая партыя марыхуаны, якую гэты чалавек пастаўляе туды на продаж. У адносінах да наркагандляра распачата крымінальная справа.