11:30 Вярхоўны суд Расіі ліквідаваў партыю Міхаіла Гарбачова

13 красавіка Вярхоўны суд Расійскай федэрацыі ліквідаваў Сацыял-дэмакратычную партыю Расіі. Рашэнне было вынесена на падставе пазова Федэральнай рэгістрацыйнай службы.
Сацыял-дэмакратаў абвінавацілі ў адсутнасці ў большасці суб’ектаў федэрацыі мясцовых філіяў з колькасцю сяброў не менш за 500 чалавек.

Нагадаем, што адным з лідэраў Сацыял-дэмакратычнай партыі з’яўляецца першы і апошні прэзідэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў. Нядаўна Вярхоўны суд таксама ліквідаваў Рэспубліканскую партыю Расіі, Расійскую партыю міру і партыю «Свабода і народаўладдзе».


Інфармуе «Эхо Москвы»