11:32 Грабоўскі атрымаў траўму
Непрыемную траўму атрымаў хакеіст зборнай Беларусі і фарм-клуба "Манрэаль" — каманды Амерыканскай хакейнай лігі "Hamilton Bulldogs" — Міхал Грабоўскі. За некалькі гадзін да гульні яго каманды супраць "Syracuse Crunch" беларус паслізнуўся ў распранальні і ў падзенні крануўся ляза канька рукой.
У выніку — глыбокі разрэз паміж вялікім і ўказальным пальцам правай рукі, невялікая аперацыя і гіпс. Па прагнозах клубных дактароў, аднаўленне форварда зойме як мінімум два тыдні.
У выніку — глыбокі разрэз паміж вялікім і ўказальным пальцам правай рукі, невялікая аперацыя і гіпс. Па прагнозах клубных дактароў, аднаўленне форварда зойме як мінімум два тыдні.