11:32 У Мексіцы знайшлі вадапой дыназаўраў

Шматлікія сляды дыназаўраў знойдзеныя ў штаце Пуэбла ў Мексіцы. Мясцовыя палеантолагі налічылі на беразе ракі некалькі дзесяткаў адбіткаў.

 Іх узрост як мінімум 65 мільёнаў гадоў. Даўжыня і шырыня — ад 30 да 60 сантыметраў. Зараз навукоўцы высвятляюць, прадстаўнікі якой разнавіднасці дыназаўраў прыходзілі на вадапой, паведамляе «Інтэрфакс».