11:33 У Жлобіне знайшлі падпольную фабрыку цацак
Падпольную
міні-фабрыку мягкай цацкі ліквідавалі ў горадзе Жлобін Гомельскай вобласці.
Нелегальную вытворчасць міліцыянты знайшлі ў двухпавярховым катэджы мясцовага
жыхара.
Яго «прадпрыемства» мела сучаснае абсталяванне, якое дазваляла
выпускаць прадукцыю фабрычнага ўзроўню. Падчас агляду памяшкання аператыўнікі
знайшлі каля 180 гатовых вырабаў і больш за 300, якія яшчэ знаходзіліся ў
стадыі пашыву, паведамляе Інтэрнэт-выданне «Беларускі партызан».