11:34 102-гадовы брытанец атрымаў крэдыт на 25 гадоў

102-гадовы брытанскі пенсіянер з графства Усходні Сасэкс атрымаў іпатэчны крэдыт у памеры 200 тысяч фунтаў на 25 гадоў. Штомесячны плацёж па крэдыце складзе 958 фунтаў. Брытанец мае намер выплачваць гэтую суму, атрымоўваючы грошы з арандатараў набытага ім жылля.

Па словах пенсіянера, ён мае намер заняцца бізнэсам у сферы арэнды. Шматлікія брытанскія банкі выдаюць крэдыты асобам ва ўзросце да 75 гадоў, калі яны адпавядаюць пастаўленым умовам. Аднак у апошні час некалькі крэдытных арганізацый зусім адмовіліся ад узроставых абмежаванняў для пазычальнікаў.

Пенсіянеры ўсё часцей разглядаюць нерухомасць як сродак зарабіць грошы, адзначаюць аналітыкі, паведамляе газета The Telegraph.