11:34 Памерла маці ўласнага лекара Аляксандра Лукашэнкі
У ноч на 7 сакавіка памерла Людміла Пастаялка - маці ўласнага лекара Аляксандра Лукашэнкі Ірыны Абельскай. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Савеце Рэспублікі. Яе лічылі адной з самых уплывовых асоб у беларускай палітыцы,
набліжанай да прэзідэнта краіны. Нарадзілася яна ў 1941 годзе ва
Украіне.
Скончыла Кіеўскі медычны універсітэт. Да прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Пастаялка працавала галоўным лекарам Брэсцкай абласной дзіцячай лякарні. Пасля была прызначана першым намеснікам міністра аховы здароўя, а праз год - міністрам гэтага ведамства.
У снежні 2005 года яна пакінула пасаду міністра ў сувязі са станам здароўя і была прызначана старшынёй пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльным развіцці, а таксама дарадцам прэзідэнта.
Пастаялка лічыцца ідэолагам рэфармавання сістэмы аховы здароўя і размеркавяння студэнтаў медычных навучальных устаноў. Апошнім часам яна хварэла на анкалогію.
Фота — photo.bymedia.net