11:36 Гомельскі настаўнік прывучаў школьнікаў да наркотыкаў

Настаўнік адной са школ Гомельскага раёна трапіў у следчы ізалятар за тое, што прывучаў школьнікаў да наркотыкаў. Здарэнне адбылося, калi вучні разам з настаўнікам аздараўлялiся ў санаторыi. Педагог, напэўна, вырашыў “дабавiць” падлеткам настрою i наладзiў “эксперымент” па ўжыванню наркотыкаў.

З канопл
яў яны зварылі гэтак званае “малако”. Нечакана ў момант, калі школьнікі разам з настаўнікам былі ў стане моцнага наркатычнага ап’янення, з’явiлася мiлiцыя. Цяпер распачата крымiнальная справа, паведамляе газета “Звязда”.