11:39 У адміністрацыйных будынках Мінску знікне цяпло

З 30 сакавіка ў адміністрацыйных будынках Мінска адключаць ацяпленне. Такі загад падпісаў мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў.

Ён спасылаецца на «спрыяльныя ўмовы надвор’я». Акрамя кватэраў мінчукоў, ацяпленне застаецца ў будынках архіваў, тэатраў, музеяў, бібліятэк і лазняў.


Паведамляе Інтэрфакс