11:41 Беларускіх бандытаў затрымалі ў Яраслаўлі
Банду з Беларусі
затрымалі ў Яраслаўскай вобласці. Трое хлопцаў і дзяўчына з Гомеля займаліся
рабаўніцтвам кватэраў. Падчас затрымання ў іх канфіскавалі 107 тысяч расійскіх
рублёў, 4 тысячы беларускіх, 173 долара і пяць сотавых тэлефонаў. Злачынцы
дзейнічалі ў Расіі на працягу паўгады.
Праваахоўныя органы мяркуюць, што акрамя Яраслаўскай, яны маглі рабаваць кватэры ў Кастрамской і Іванаўскай абласцях. Беларусы часта змянялі знешнасць. У іх аўтамабілі знайшлі не толькі зброю і інструменты для ўзлому дзвярэй, але парыкі і зменнае адзенне, паведамляе «Комсомольская правда-Ярославль».