11:41 У Мінску з’явяцца кітайскія топалі
Спецыялісты прадпрыемства “Мінскзеленбуд” маюць намер разам з ліпамі, вербамі, клёнамі і бярозамі сёлета выкарыстаць у азеляненні сталіцы і топалі.
Доўгі час іх не высаджвалі з-за пуха, які ў пачатку лета засыпаў вуліцы горада. Аднак зараз плануецца высадзіць кітайскі топаль. Гэтае дрэва амаль не дае пуха і ў той жа час здольнае ачышчаць паветра ад шкодных выкідаў.
Спачатку высадзяць невялікую колькасць тапалёў. Калі яны прыжывуцца, у будучым іх будзе больш.
Паведамляе агенцтва “Минск-новости”