11:43 У Барнауле будуць збіраць беларускія тралейбусы
Сёння ў Барнаул паступае першая партыя тралейбусаў з Беларусі - пяць кампелктаў машын вытворчасці "Белкамунмаш". Тралейбусы будуць сабраныя ўжо ў сталіцы Алтайскага края. Арганізацыя ў Барнауле зборачнай вытворчасці - адзін з пунктаў Пратакола дамоўленасцей, дасягнутых падчас паездкі ў Беларусь у чэрвені мінулага года кіраўніка адміністрацыі края Аляксандра Карліна.
Зборка ў Барнауле тралейбусаў дазволіць, з аднаго боку, загрузіць алтайскія прадпрыемствы, з іншага - пастаўка машын у разабраным выглядзе значна панізіць выдаткі на іх транспарціроўку. Для аплаты пастаўкі машын з карявога бюджэту выдаткавана 7,5 мільёнаў расійскіх рублёў, у снежні яны пералічаны на рахунак "Белкамунмаша".
Сёння патрэба толькі краявога цэнтра ў новых тралейбусах складае каля 60 машын, паведамляе інфармагенцтва Regnum са спасылкай на прэс-службу адміністрацыі края.